У раённым Савеце дэпутатаўЗ дзяржаўнай падтрымкай


На падставе рашэння Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 5 верасня 2007 г. № 56 “Аб некаторых пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам” Хойніцкі раённы Савет дэпутатаў вырашыў прадаставіць Хойніцкаму раённаму выканаўчаму камітэту права ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку аказваць індывідуальную дзяржаўную падтрымку ў выглядзе выдзялення сродкаў з раённага бюджэту юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

Райвыканкому прадастаўлена права ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку дэлегіраваць старшыні райвыканкома права аказваць дзяржаўную падтрымку плацельшчыкам індывідуальна ў выглядзе выдзялення бюджэтных сродкаў з раённага бюджэту.

У праекце рашэння аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі для камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў павінны быць указаны асноўныя паказчыкі, дасягненне якіх з’яўляецца ўмовай выдзялення бюджэтных сродкаў, і пасадавыя асобы, якія нясуць адказнасць за забеспячэнне дасягнення асноўных паказчыкаў.

Да асноўных паказчыкаў, дасягненне якіх з’яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, адносяцца тэмпы росту аб’ёмаў вытворчасці тавараў (работ, паслуг), а таксама рэнтабельнасць рэалізаваных тавараў (работ, паслуг).

У праект рашэння (распараджэння) аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі могуць быць дадаткова ўключаны іншыя паказчыкі, звязаныя са спецыфікай ажыццяўляемай дзейнасці, дасягненне якіх з’яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі.

У праекце рашэння аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі для некамерцыйных арганізацый указваюцца мэты прадастаўлення і накіравання бюджэтных сродкаў, тэрміны дасягнення ўказаных мэт, а таксама пасадавыя асобы, на якіх ускладзена адказнасць за захаванне мэт і накіраванняў выкарыстання прадастаўленых бюджэтных сродкаў, а таксама тэрмінаў дасягнення гэтых мэт.

Дзеянне гэтага рашэння не распаўсюджваецца на дзяржаўную падтрымку суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, якая аказваецца за кошт раённага бюджэту ў рамках праграм дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва.


Г. РАБІНКІНА,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *