Цікавая экскурсія

Образование

Цікава і весела адзначылі Міжнародны дзень абароны дзяцей у нашым садку. Разам з педагогамі дзеці спявалі, танцавалі, а затым накіраваліся на экскурсію ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, супрацоўнікі якога з’яўляюцца нашымі шэфамі з 2005 года.

Рабяты пабывалі ў гаражных боксах, дзе стаяць пажарныя машыны, паглядзелі, як б’е вада з пажарных рукавоў пры тушэнні агню. Разам з інспектарам групы прапаганды і навучання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марынай Уладзіміраўнай Сёмавай дзеці малявалі на асфальце. А далей было самае цікавае – прагляд мультфільмаў  аб пажарнай бяспецы.

Колькі было захаплення і радасці ў той дзень! Дзякуй за цёплы прыём і экскурсію начальніку райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.М. Протчанку і ўсім супрацоўнікам.


І. МІГАЙ, музычны кіраўнік дзіцячага сада № 4 “Верасок”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *