Прыцягнуты да адказнасці

Медыцына і здароўе

У мінулым месяцы спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі былі праведзены праверкі санітарнага стану тэрыторый, прылягаючых да прыватных домаўладанняў па вуліцах Катоўскага, Качаткова, Дзяржынскага, Домнікава, завулка Рэвалюцыйнага і іншых, а таксама тэрыторый 14 суб’ектаў гаспадарання.


У ходзе майскіх праверак было ўстаноўлена, што ў нездавальняючым санітарным стане знаходзіліся тэрыторыі дзіцячага сада-ясляў № 2, сталярнага цэха і піларамы КУП “Эксбаза “Стралічава”, каналізацыйна-помпавай станцыі КЖУП “Хойніцкі камунальнік” па вул. Міру, ФАПа ў вёсцы Небытаў, лазняў у населеных пунктах Храпкаў і Судкова.

Акрамя таго, разам з начальнікам раённай інспекцыі па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя І.Р. Дубінкам правераны тэрыторыі населеных пунктаў Алексіцкага (вёскі Глінішча, Тунеўшчына, Алексічы, Слабажанка, Грачыхіна, Рабец, Дуброва) і Казялужскага (Загалле і Клівы) сельскіх Саветаў. Выяўлены 10 несанкцыяніраваных смеццязвалак, а таксама факты несвоечасовага скошвання пустазелля на тэрыторыях, якія прылягаюць да жылых дамоў.

За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты: Брагінскае райспажыўтаварыства, як юрыдычная асоба, 13 пасадавых асоб прадпрыемстваў (на іх накладзены штрафы ў памеры ад 2 да 5 базавых велічынь), 24 прыватныя домаўладальнікі (аштрафаваны на 2 базавыя велічыні).
Дзяржаўны санітарны нагляд нагадвае аб тым, што ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі домаўладальнікі і арандатары індывідуальных жылых дамоў павінны падтрымліваць чысціню і парадак на прысядзібным участку і прылягаючай да домаўладання тэрыторыі да восі праезнай часткі вуліцы па ўсёй даўжыні ўчастка, а на незабудаванай тэрыторыі – на адлегласці 25 метраў ад індывідуальных жылых дамоў.


Н. ЛАГВІНЕЦ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *