У краіне дзяцінства


Першы  дзень лета падарыў маленькім жыхарам нашага раёна свята весялосці, смеху і запалу. А падрыхтавалі яго работнікі раённага метадычнага цэнтра, ГЦКіС, раённага Дома культуры, гарадской дзіцячай бібліятэкі.

Рабяты з захапленнем акунуліся ў свет гульняў, казак, загадак, музыкі. Удзельнікі гуртка “Почемучки” дзіцячай бібліятэкі правялі пазнавальную віктарыну, а артысты ансамбля “Светлячок” падахвочвалі маленькіх гледачоў песнямі і танцамі.

Многія праверылі сваю ўдачу ў бяспройгрышнай латарэі. Штуршком для палёту фантазіі юных мастакоў стаў конкурс малюнка на асфальце. Свой спрыт рабяты паказалі ў рухомых гульнях і эстафетах, якія праводзілі ўдзельнікі дзіцячага аб’яднання ГЦКіС “Равеснік”. Пераможцы конкурсаў атрымалі падарункі ад аддзела культуры райвыканкома і РК БРСМ. Сумаваць не давялося нікому, вясёлы настрой не пакідаў дарослых і дзяцей да заканчэння свята.

У канцы мерапрыемства в.а. начальніка аддзела культуры райвыканкома Н.У. Ешчанка ўручыла ўдзельнікам ансамбля “Светлячок”  грамату за актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна.


Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *