Памятаць, шанаваць, паважаць

Власть

Адзіны дзень інфармавання пад агульнай тэмай «Традыцыі суверэннай Беларусі» прайшоў на Хойнікшчыне.

Амаль 30 гадоў Рэспубліка Беларусь існуе на палітычнай карце свету. За гэты час наша краіна адбылася як суверэнная і незалежная дзяржава. Была прынятая Канстытуцыя краіны – аснова беларускай дзяржаўнасці, уведзены інстытут прэзідэнцтва як гарант міру, стабільнасці і бяспекі, пабудавана зладжаная сістэма органаў дзяржаўнай улады.

Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. У нас ёсць галоўнае – мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна. Ёсць гераічная гісторыя, якой мы ганарымся, багатая культурная, духоўная спадчына.

Традыцыямі, як закладзенымі даўно, так і ствараемымі ў нашу сучаснасць, можа пахваліцца і Хойніцкі раён. Спартыўныя турніры: на прызы С. Кухарэнкі (па дзюдо і самба) і А. Лобана (па цяжкай атлетыцы), памяці ўдзельніка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Вараб’я (лёгкая атлетыка). Штогадовыя акцыі «Памяць», «Музычныя краявіды Хойніцкай зямлі», да Дня Перамогі, Дня  Незалежнасці. Гэтае і многае іншае – стала тымі традыцыямі, якімі ганарацца хайнічане. Забываць нельга, неабходна толькі прымнажаць.

З працоўным калектывам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, якую ўзначальвае кіраўнік раёна Анатолій Бандарэнка. Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Жанны Бажок сустрэлася з работнікамі малочнатаварнай фермы «Карчовае» ААТ «Хойніцкі Аграсервіс». У Хойніцкае ПМС накіравалася інфармацыйна-прапагандысцкая група, узначальваемая намеснікам старшыні райвыканкама Анатоліем Гурой. Маладзёжная інфармацыйная группа, якую ўзначальвае першы сакратар райкама БРСМ Людміла Гаркуша, сустракалася з работнікамі дзяржаўнага прафесійнага ліцэя.

Прадстаўнікі РАУС нагадалі аб бяспечным карыстанні банкаўскімі карткамі – ў раёне павялічылася колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Таму асцярожна і ўважліва адносцеся да пісем і званкоў, у якіх просяць грошай, дапамогі, пін-коды. І памятайце, што банк ніколі не будзе пытацца ў вас пра пін-код вашай карткі.

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Наталля Лагвінец праінфармавала аб сітуацыі з ВІЧ-інфекцыяй у раёне, падзякавала работнікаў аддзела адукацыі за своечасова праведзеную імунізацыю ад грыпу (40% прывітага насельніцтва раёна – гэта той працэнт, які дазволіць пазбегнуць прабою імуналагічнай абароны), заклікала не адказвацца ад прафілактычных прышчэпак, якія запланаваны нацыянальным календаром.

У сваю чаргу работнікі арганізацый, дзе прайшлі сустрэчы, скардзіліся на якасць пітной вады ў Карчовым, вулічнае асвятленне ў н.п. Паселічы (насупраць школы), медабслугоўванне, недастаткова гарачую ваду па вул. 70 год Кастрычніка, 10, прасілі добраўпарадкаваць двор перад домам № 2б па вул. 70 год Кастрычніка, падзякавалі за замену водаправода па вул. Садовая райцэнтра.

Падрыхтавалі Вольга БЕЛАШ, Вікторыя МАРОЗ, Алена СМУСЯНОК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *