«Храм душы»

Образование

У мэтах папулярызацыі свят народнага календара метадычны цэнтр аддзела культуры райвыканкома падрыхтаваў цыкл лекцый у межах дзейнасці аматарскага аб’яднання “Храм душы”. Лекцыі будуць прачытаны ў школах горада і раёна.

Мэта работы нашага аматарскага аб’яднання – прывіццё школьнікам інтарэсу да беларускай народнай творчасці, яе багатых духоўных традыцый, бо інтарэс да звычаяў продкаў у апошні час усё больш і больш узрастае. Патрэбна, каб дзеці ведалі гісторыю свайго народа, яго звычаі і абрады, каб яны не былі раўнадушнымі і да жыцця свайго пакалення. І калі гэта атрымаецца, значыць, не парушацца тыя жыватворныя сувязі, якія звязваюць мінулыя і цяперашнія пакаленні.


Л. СМОЛЬСКАЯ,
метадыст РМЦ
аддзела культуры.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *