Зімовае меню для рагуль

Сельское хозяйство

Як паведаміла вядучы аграном КСУП “Судкова” В.А. Цырулік, першым укосам у гаспадарцы неабходна ўбраць 1469 гектараў шматгадовых бабова-злакавых траў. На мінулым тыдні ў чацвер ужо было скошана 1200 гектараў, убрана 710. У асноўным пасля правяльвання зялёная маса выкарыстана на сянаж. Тэрмін закладкі –  4-5 дзён, дзякуючы прадуманай арганізацыі работ.У гэтым давялося пераканацца, пабываўшы на сенажаці, побач з якой у абсталяванай траншэі вялі трамбоўку Аляксандр Новік і Аляксандр Гусакоў (дарэчы, трамбоўкай тут на Т-150 займаецца і ў начны час Віктар Карась).

Бесперабойна дастаўлялі правяленую зялёную масу да траншэі механізатары Валерый Нікіценка, Анатолій Пабядзінскі, Мікалай Краўчанка і Рыгор Аніскавец, які, адпрацаваўшы 30 год на трактарах розных марак і, знаходзячыся на пенсіі,  працягвае ўносіць важкі ўклад у грамадскую гаспадарку. Акрамя гэтага задзейнічаны вадзіцелі чатырох МАЗаў.

 На падборы валкоў старанна працуюць экіпажы кормаўборачных камбайнаў у складзе Васілія Касабуцкага і Руслана Машэўскага; Леаніда Краўчанкі і Сяргея Чарняцова. А на кашэнні траў ужо выдатна паказалі сябе Алег Іваноў, Іван Кузьменка і Мікалай Салдаценка.

Для нарыхтоўшчыкаў кармоў  арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Абеды на сенажаці механізатарам дастаўляюць Уладзімір Бобрык з раздатчыцай Наталляй Белаус.


Уладзімір СЯМЁНАЎ.
На здымках: механізатары Р. Аніскавец (уверсе); Р. Машэўскі і В. Касабуцкі (унізе справа); А. Гусакоў (унізе злева).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *