Дыплом і білет юнага паляўнічага і рыбалова ў дадатак

Образование

«Расліны і жывёлы – самая значымая і самая блізкая нам частка прыроды.

Вялікая любоў да вялікай Радзімы і яе прыроды пачынаецца з маленькай любові да сваёй малой радзімы. З дзяцінства трэба прывучаць сябе слухаць прыроду, назіраць за яе зменамі, адчуваць яе прыгажосць і веліч, і, галоўнае, разумець, як важна, як неабходна яе берагчы», – урывак з сачынення вучаніцы Паселічскай школы Карыны Танкачовай.

Нездарма я прывяла фрагмент тэксту юнай дзяўчыны. Менавіта наша зямлячка напісала творчую работу і змагла з ёй заняць высокае месца на вобласці. Абыйшла многіх канкурэнтак з нашага рэгіёну. Дарэчы, на раённым этапе Карына перамагла. Так, у намінацыі «літаратурны твор» абласнога творчага дзіцяча-юнацкага конкурсу «Прырода і жывёльны свет Беларусі» стала срэбраным прызёрам. Павіншаваць Карыну Танкачову прыехаў старшыня абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Сяргей Марчанка, ён пажадаў ёй новых перамог і ісці толькі наперад. Прыемным момантам стала ўручэнне Карыне білета юнага паляўніўчага і рыбалова.

Як адзначыла Карына Танкачова, сачыненне яна напісала за некалькі гадзін, пастаралася ўкласці ўсе свае думкі наконт роднай прыроды, прывяла цытаты пісьменнікаў, потым паразважала над імі, крыху пакрытыкавала людзей, якія абыякава ставяцца да жывой прыроды. І, канешне, без настаўніка, які падштурхоўвае да пэўнай думкі, штосьці карэктуе, таксама не абыйшлося. У гэтым дапамагала класны кіраўнік дзяўчыны Ірына Сялецкая.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *