У летнюю ночку купальскую


Дзе ў цёмным лесе птаха жалкуе?
                                …папараць чуе.
Хто яе песні ў замову збірае?
                               …папараць мае.
Як тыя песні чаруюць і гояць?
                            …папараць тоіць.


Каляндар наш багаты на народныя святы. Шукаць папараць-кветку, якая, па павер’ю, валодае магічнай сілай, скакаць праз касцёр, які пазбаўляе ад хвароб, у ноч з 6 на 7 ліпеня каля возера ў раёне нафтабазы сабралася шмат хайнічан. Весяліўся народ, вадзіў карагоды ў летнюю ночку купальскую.

Пачуўшы спевы, смех, не стрымаліся, павылазілі з балот Кікімары, ды якую размову распавялі! Трапнымі жартамі сваімі выклікалі і калыхалі хвалі вясёлага настрою ў моры людзей.

Весяліцца на поўны страўнік дапамагалі ва ўсю работнікі райспажыўтаварыства. Шашлычкі  ледзь паспявалі смажыць.

У самае рамантычнае і загадкавае свята каля возера гучалі народныя песні, дзяўчаты плялі вяночкі і на ваду пускалі. Водбліскі агню высвечвалі радасныя твары… Нібыта ніколі не перарывалася стужка народнай памяці.


Ірына ВАСІЛЬЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *