Мілагучнае беларускае слова

Культура

Дзень роднай мовы адзначылі на мінулым тыдні.

Мерапрыемства пад дэвізам «І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы» прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

У межах акцыі «Размаў-ляй са мной па-беларуску» работнікі бібліятэкі гутарылі з наведвальнікамі на роднай мове, прапаноўвалі пачытаць кнігі беларускіх аўтараў. Дзеці і дарослыя прынялі ўдзел у стыкер-акцыі «Маё любімае беларускае слова»: з вялікім захапленнем выводзілі на паперы дарагія і блізкія сэрцу словы «Радзіма», «Матуля», «Бацька», «Каханне», «Калі ласка». Для наведвальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень была аформлена кніжная выстава «Жыве ў вяках беларускае слова» і тэматычная зона «З любоўю да роднага краю».

Квэст-гульня «Родная мова, як ты цудоўна» прайшла ў гарадской бібліятэцы. Удзел прынялі навучэнцы 5 «А» класа СШ №1. Хлопчыкі і дзяўчынкі дружна выконвалі арыгінальныя заданні падчас падарожжа па станцыях «Гаворым правільна», «Пішам правільна», «Падарожжа ў слова», «Займальная беларуская мова». У напружанай барацьбе перамогу атрымала каманда «Беларуская сіла».

Вучні 6 «А» класа СШ № 3 з  ахвотай і зацікаўленасцю прынялі ўдзел у турніры «Знаўцы роднай мовы», накіраваным на выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, папулярызацыю беларускай мовы.

Алег ЗУБОК. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *