Да 20-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана Памятаем, смуткуем, шануем…


Былыя воіны-"афганцы"Пятніца, 13 лютага, апраўдала свой статус неперастаючым снегападам. Аднак, нягледзячы на капрызы надвор’я, мнагалюдна было раніцай таго дня каля помніка загінуўшым у Афганістане ўраджэнцам нашага раёна. Ушанаваць іх памяць сабраліся былыя воіны-“афганцы”, прадстаўнікі грамадскасці, школьнікі і навучэнцы ДПТВ-183.

На ўрачыстым мітынгу выступілі: старшыня Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічан, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” М.В. Гапоненка, старшыня раённага савета ветэранаў М.С. Скрыпчанка і першы сакратар райкома ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Л.А. Гаркуша. Гаварылася аб муМітынг каля помніка загінуўшым у Афганістанежнасці і стойкасці нашых салдат, якія ў няпростых умовах службы і ў час баявых дзеянняў у Афганістане з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны доўг і воінскі абавязак.

Няма больш СССР, і зараз мы жывём у зусім іншай краіне. Як адзначыў А.В. Бічан, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка і сёння застаецца верным дадзенаму ім з першых дзён кіраўніцтва краінай абяцанню – ні адзін беларускі салдат або афіцэр не накіраваны на службу ў так званыя гарачыя кропкі, і сітуацыя, у якой апынуўся абмежаваны кантынгент савецкіх войск у Афганістане, для беларускай арміі немагчыма ў прынцыпе.

Ветэраны афганскай вайны ўсклалі кветкі да Каменя памяці ў двары райваенкамата, пабывалі на магілах сваіх загінуўшых баявых сяброў, наведалі іх бацькоў і родных, якім уручылі падарункі.

Уручэнне юбілейнага медаляА потым у зале гарадской СШ № 3 прайшло ўрачыстае музычнае мерапрыемства, прысвечанае падзеям афганскай вайны. Гучалі песні таго часу, была ўшанавана светлая памяць загінуўшых хайнічан. Усе воіны-інтэрнацыяналісты атрымалі юбілейныя медалі “20 год вываду савецкіх войск з Афганістана”, а некаторым з іх падымацца на сцэну давялося двойчы: акрамя юбілейных былі ўручаны і медалі “За баявыя заслугі”.

20 год прайшло з таго часу. Але мы і сёння памятаем падзеі той вайны, смуткуем па загінуўшых, шануем тых, хто выканаў свой салдацкі абавязак.


Віктар НАЗАРАНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *