Эмацыянальны дабрабыт

Спорт

Як вядома, стрэс здароўю шкодзіць. Існуюць агульныя прынцыпы барацьбы з ім.

.Чалавек павінен адказваць за свой эмацыянальны і фізічны стан і не дазваляць іншым вызначаць яго.

.Крыніцай стрэсу, як правіла, з’яўляюцца не падзеі, а ваша ўспрыманне гэтых падзей. Трэба быць аптымістам.

.Нельга заставацца адзін на адзін са сваімі непрыемнасцямі. Неабходна расказаць каму-небудзь аб іх. Гэта прыносіць аблягчэнне. Хто ў горы не плача, таму ў многа разоў цяжэй, вобразна кажучы, “горькими слезами плачут его внутренние органы”.

.Неабходна рэгулярна займацца фізічнай працай. Здаровая фізічная стомленасць рассейвае злосць, нянавісць, бо ў час фізічнай нагрузкі ў арганізме выпрацоўваюцца эндарфіны, якія валодаюць уласцівасцю павышаць настрой.

.Трэба вучыцца радавацца кожнаму дню свайго жыцця, любой штодзённай працы.

.Не трэба шкадаваць аб тым, што не зроблена.

.Рацыянальнае харчаванне істотна ўплывае на эмоцыі, папярэджвае развіццё хвароб сэрца, атлусцення, цукровага дыябету.

.Важную ролю ў пераадоленні стрэсаў адыгрывае паўнацэнны сон.

.Неабходна прыслухоўвацца да погляду апанента і самакрытычна адносіцца да свайго меркавання, умець адступаць, бо гэта карысна і для справы, і для прафілактыкі стрэсу.

.Якія б вялікія не былі непрыемнасці, трэба пазбаўляцца ад цяжкіх думак і акцэнтаваць увагу на надзённых праблемах працы або дома, бо жыццё працягваецца.


А. КАВАЛЕВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *