Эфектыўна выкарыстаць час

Сельское хозяйство

Нямнога часу засталося да старта вясенняй пасяўной. І ў тым, наколькі арганізавана і зладжана яна пройдзе ў гаспадарках раёна, многае залежыць ад гатоўнасці тэхнікі, што будзе задзейнічана на сяўбе.

На сённяшні дзень у сельгаспрадпрыемствах раёна налічваецца 250 трактараў, з якіх у вясенне-палявых работах будзе задзейнічана 200 адзінак, у тым ліку і 81 энерганасычаны трактар. Усяго па стану на пачатак лютага гатоўнасць трактарнага парку складае 80 працэнтаў (такая лічба гатоўнасці і па энерганасычаных трактарах). Пагрузчыкаў “Амкадор” маецца 19 адзінак, з якіх толькі адзін няспраўны. Ніжэй сярэднераённага паказчык гатоўнасці трактараў у агракамбінаце “Віць” (70%) і ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” (69%).

Гатоўнасць сеялак у сярэднім па раёну складае 62%, пасяўных агрэгатаў – 100%, плугоў – 64% (у тым ліку абаротных – 80%), культыватараў – 76%, камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў – 72%, дыскавых боран – 56%, машын для ўнясення цвёрдых мінеральных угнаенняў – 76%, машын для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў – 72%, бульбасаджалак – 83%, апырсквальнікаў – 72%.

Ніжэй раённага ўзроўню гатоўнасць па сеялках – агракамбінат “Віць” (50%) і эксбаза “Стралічава” (57%), па плугах – агракамбінат “Віць” (40%) і ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” (67%), па дыскавых боранах – сельгаспрадпрыемствы “Веляцін”, “Судкова” і “Стралічава” (па 50%), па камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатах – агракамбінат “Віць”, КСУПы імя Мележа і “Веляцін” (ва ўсіх па 67%) і ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” (50%), па машынах для ўнясення цвёрдых мінеральных угнаенняў – КСУП імя Мележа (67%) і эксбаза “Стралічава” (66%), па машынах для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў – агракамбінат “Віць” (33%) і эксбаза “Стралічава”, па апырсквальніках – агракамбінат “Віць”, КСУП “Веляцін”, ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”, КУП “Аравічы”, эксбаза “Стралічава” (ва ўсіх па 66%).  
 
Недастатковая (на 90%) і забяспечанасць раёна механізатарскімі кадрамі. Так, для арганізацыі работы ў дзве змены на энерганасычаных трактарах агракамбінату “Віць” неабходна яшчэ 8 механізатараў, эксбазе “Стралічава” – 5 і ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” – 4.

Час да пачатку пасяўной яшчэ застаецца. Неабходна рацыянальна і эфектыўна выкарыстаць яго для таго, каб да 1 сакавіка забяспечыць поўную гатоўнасць тэхнікі.


А. ВАРАБЕЙ,
галоўны інжынер райсельгасхарчу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *