Маленькія патрыёты вялікай краіны

Образование

Вельмі важна навучыць нашых дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.

З гэтай мэтай у кожнай групе санаторнага яслі-сада абсталяваны куткі «Мая Радзіма — Беларусь». Увагу надаём і дыдактычным гульням – зрабілі тэматычныя лэпбукі.

А каб пазнаёміць дзетак з жыццём і побытам нашых продкаў, у нашай дашкольнай установе адукацыі створаны міні-музей беларускай культуры і побыту «Беларуская хатка». Тут сабраны матэрыялы даўніны: мэбля, посуд, адзенне, вырабы з саломы і гліны, прадметы працы. Беларускі домік нельга сабе ўявіць без дзеда і бабы, якія сустракаюць гасцей.

Чацверг у нашым садку – беларускамоўны дзень. Мы праводзім заняткі па развіцці беларускага маўлення, пашыраем веды выхаванцаў аб беларускіх традыцыях, нацыянальнай культуры.

Лічу, што ўмовы, створаныя ў нашай установе адукацыі, спрыяюць якаснаму засваенню дзецьмі беларускай мовы, дазваляюць педагагічным работнікам дабіваццца добрых вынікаў у сваёй працы.

А. ХАМЯК,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці санаторнага яслi-сада.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *