Справілі зажынкі

Сельское хозяйство

У сярэдзіне ліпеня, на макушцы лета, зямля павітала хлебаробаў палямі каласістымі. Урачыстыя святкаванні зажынак з абрадавымі песнямі ў выкананні самадзейных артыстаў, рознаквеццем лугавых і палявых кветак, духмяным караваем рэхам пракаціліся па гаспадарках Хойнікшчыны.


Як і належыць, першымі дакрануліся да каласоў з сямейкамі налітых сонцам зярнят-жамчужын сярпы жнеек. Высокія, пушыстыя, у абхват рук чалавека снапы  з гонарам, шчаслівай усмешкай трымалі дырэктары сельгаспрадпрыемстваў раёна. Да чаго ж значныя словы: колас “державные держит права”.


Много дел, но цель одна:
Больше дать стране зерна.
Наша главная задача –
Молотьба и хлебосдача.


Як у добрых гаспадароў, у хайнічан уся тэхніка  падрыхтавана да ўборачнай. У поўнай “баявой” гатоўнасці выстраіліся перад стартам жніва роўнымі радамі камбайны на мехдварах. З наказам да тых, каму даручана сесці за штурвал, выступілі на зажынках прадстаўнікі райвыканкома, кіраўнікі, старшыні прафсаюзных камітэтаў гаспадарак.

Пагоднага неба зычылі 49 экіпажам землякоў-камбайнераў, каб зерне са спелых умалотных каласоў няспыннай ракой лілося ў кузавы аўтамабіляў на адвозцы.

Асабліва цёплыя словы наказу, пажаданні поспехаў, удачы адрасаваліся маладым хлопцам, якім упершыню даверана гэта пачэсная справа –  Віталію Бярнацкаму (агракамбінат “Віць”), Аляксандру Зайцу (КСУП “Веляцін”), Аляксандру Гайко і Уладзіміру Харкевічу (КСУП імя Мележа), Мікалаю Казлову і Віталію Смольскаму (ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”).

І прапацець, і недаспаць давядзецца хлебаробам у час бітвы за ўраджай. Але, як кажуць, перш папрацуй, а тады і патанцуй. Доўг перад Айчынай плацяжом будзе квіты. Дастойнае месца на старонках раёнкі зоймуць публікацыі аб героях жніва-2009.  


Ірына ЛУКАШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *