Асцярожна, баршчэўнік Сасноўскага!

Спорт

У краіне праводзіцца шырокамаштабная акцыя па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага – дзікарослай раслінай, якая аказвае шкоднае ўздзеянне і ўяўляе пагрозу біялагічнай разнастайнасці, жыццю і здароўю грамадзян.


Баршчэўнік Сасноўскага хутка развівае свае папуляцыі, якія выціскаюць іншыя расліны. Акрамя таго, гэтая расліна выдзяляе празрысты фотатаксічны сок, які выклікае запаленне скуры або дэрматыты, працякаючыя па тыпу апёкаў I, II і III ступені. Баршчэўнік Сасноўскага ўяўляе сур’ёзную пагрозу як для прыродных комплексаў, так і для здароўя насельніцтва. Непрыняцце своечасовых мер па знішчэнню баршчэўніка і дапушчэнне выспявання насення можа прывесці да масавага яго распаўсюджвання.

Меры перасцярогі пры рабоце з баршчэўнікам Сасноўскага

1. Імкнуцца як мага менш працаваць з баршчэўнікам рукамі. На ўсіх этапах яго апрацоўкі і ўборкі больш прымяняць тэхніку.

2. Працаваць у чыстым ахоўным адзенні, засцерагаючым цела як ад трапляння соку, так і ад светлавога апрамянення.

3. Змазваць рукі спецыяльным растворам, пакідаючым ахоўную плёнку.

4. Перад работай старанна праціраць рукі і іншыя ўчасткі цела адэкалонам або спіртам, а пасля работы мыць іх вадой з мылам.

5. Участкі цела пасля кантакту з сокам або раслінай абараняць ад сонечнага апрамянення мінімум двое сутак.


І. ДУБІНКА,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *