Сумесны адпачынак

Спорт

Дарослыя, прааналізуйце, як харчуюцца вашы дзеці! Найлепшы для іх рэжым харчавання – чатырохразовы: снеданне – 20 % ад сутачнай нормы, абед – 40 %, полудзень – 10 %, вячэра ў 20 гадзін 30 мінут – 25 %. Складацца яно павінна з арганічных рэчываў для росту і развіцця арганізма дзіцяці-падлетка: бялкоў – утрымліваюцца ў мясе, рыбе, яйках; вугляводаў – у злакавых культурах, садавіне і агародніне; тлушчаў – фасолі, гароху, рыбе, раслінных і жывёльных маслах. І ніякіх чыпсаў, сухарыкаў, газіраваных напіткаў!

Асабліва сачыце за дзяўчынкамі, бо з 12-13 гадоў яны пачынаюць задумвацца аб сваёй знешнасці і “садзяцца” на дыету.

Сучасныя дзеці знаходзяцца ва ўмовах пастаяннага росту статыстычных нагрузак, псіхаэмацыянальнага напружання і гіпадынаміі. Напрыклад, на выкананне дамашняга задання вучням 6 класа патрабуецца 5-6 гадзін. Дзеці практычна не бываюць на свежым паветры, мала займаюцца спортам, спяць, бо пастаянна знаходзяцца каля тэлевізара, камп’ютэра.


Прапаную формы сумеснага адпачынку дзяцей і бацькоў:


інтэлектуальная дзейнасць: інтэлектуальныя гульні, разгадванне красвордаў, рэбусаў, загадак, складанне ўласных красвордаў;
творчая дзейнасць: афармленне віншавання родным, падрыхтоўка кватэры да свята, выкананне якіх-небудзь мастацкіх работ;
працоўная дзейнасць: уборка ў кватэры, добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол свайго дома, выкананне работ на прысядзібным участку;
спартыўная дзейнасць: наведванне трэнажорнай залы, спартыўныя заняткі на стадыёне ўсёй сям’ёй, лыжныя, веласіпедныя прагулкі.


М. ТКАЧЭНКА, в.а. урача-валеолага ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *