Да Дня пажарнай службы Да сур’ёзнай справы — сур’ёзны падыход


Сярод плюсаў сваёй работы хачу назваць перш за ўсё невялікі, але  добры, дружны, прафесіянальны калектыў, на які ўскладзены важныя і адказныя задачы па захаванню пажарнай бяспекі ў працоўных калектывах і месцах масавага знаходжання людзей.


Старшым інспектарам і інспектарам інспекцыі Дзяржпажнагляду ў РАНС служаць нядаўнія выпускнікі Гомельскага інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь, лейтэнанты ўнутранай службы А.І. Грыгаровіч і І.М. Нікіценка. Абавязкі інспектара групы прапаганды і навучання выконвае выпускніца Салігорскага горна-хімічнага тэхнікума, а зараз студэнтка-завочніца інстытута, дзе вучыліся яе калегі, М.У. Сёмава.

Не раз і не два разы даводзіцца ім наведваць аб’екты, дзе склалася неспрыяльная абстаноўка па захаванню пажарнай бяспекі: весці гутаркі з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, з насельніцтвам, выпісваць прадпісанні для ўхілення недахопаў – адным словам, весці кантроль за прывядзеннем аб’ектаў у бяспечны стан.

У гэтым выпадку не магу не адзначыць дырэктара завода гідраапаратуры Васілія Ягоравіча Смальцара, які ў гэты няспросты ў фінансавым стане час вынайшаў сродкі, каб такім аб’ектам стаў інтэрнат прадпрыемства. У прыватнасці, тут устаноўлена сістэма пажарнай сігналізацыі. Як гаворыцца, добры прыклад для пераймання, бо ў раёне склалася неспрыяльная абстаноўка на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Вырашэнне праблемы ў вялікай ступені залежыць і ад кампетэнцыі і прафесіяналізму супрацоўнікаў Дзяржпажнагляду, якія  сур’ёзна адносяцца да сур’ёзнай справы.


В. СВІЖЭЎСКІ,
намеснік начальніка РАНС па дзяржаўнаму пажарнаму нагляду.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *