Гаспадаркі прыступілі да сяўбы кукурузы

Сельское хозяйство

Для земляробаў раёна працягваецца адказны перыяд вясенніх палявых работ.

Сельгаспрадпрыемствы прыступілі да сяўбы кукурузы. Гэта культура вядома сваімі пажыўнымі рэчывамі, пераацаніць яе ролю ў кормавытворчасці цяжка.

У тэхналогіі сяўбы кукурузы дробязяў няма. Важныя тэрміны, якасць работ і пасяўнога матэрыялу, стан тэхнікі, старанне і адказнасць работнікаў. Як кажуць, «царыца палёў» і стаўлення да сябе патрабуе царскага. Гэта добра ведае сейбіт КСУП «Імя І.П. Мележа» Раман Ромазаў, які на старце сяўбы кукурузы «вырваўся» наперад і цяпер займае першы радок у раённым прэс-цэнтры.

Фота Алега Зубка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *