Да Дня пажарнай службы Пажаратушэнне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый


Асноўнымі функцыямі аддзела пажаратушэння і ліквідацыі надзвычайных сітуацый з’яўляюцца: арганізацыя работ па ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, тушэнне пажараў, выратаванне людзей, а таксама каардынацыя дзейнасці аварыйна-выратавальных служб дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, маючых статутныя задачы па правядзенню аварыйна-выратавальных работ.

На ўзбраенні падраздзяленняў аддзела знаходзяцца: 9 пажарных аўтацыстэрн, 1 аўтамабіль хуткага рэагавання, 2 аварыйна-выратавальных аўтамабілі, 1 аўтамабіль хімічнай і радыяцыйнай разведкі, 1 пажарная помпавая станцыя, 1 рукаўны аўтамабіль, 1 аўтамабіль пошукава-выратавальнай службы, 2 адзінкі інжынернай тэхнікі і 2 адзінкі дапаможнай тэхнікі.

Штосутачна ў баявым разліку знаходзіцца: 8 адзінак асноўнай і 2 адзінкі спецыяльнай тэхнікі, каля 18 работнікаў пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў аддзела.

За першае паўгоддзе сёлета ліквідавана: 86 узгаранняў, патушаны 33 пажары ў гарадах і сельскіх населеных пунктах, 8 лясных, 10 тарфяных, 32 травяных пажараў. Баявымі дзеяннямі на пажарах і ў час надзвычайных сітуацый выратавана і эвакуіравана 8 чалавек, 123 збудаванні, 9 адзінак тэхнікі, 12 галоў жывёлы, 52 тоны кармоў, матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш за 1 млрд. руб.

Па выніках працы лепшымі прафесіяналамі на пасадах з’яўляюцца: камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 г. Хойнікі, старшына ўнутранай службы У.В. Гушча (на здымку злева); старшы пажарны ПАВП № 14 в. Казялужжа, старшына ўнутранай службы В.І. Казачэнка; старшы пажарны ПАВЧ № 1 г. Хойнікі, старшына ўнутранай службы А.У. Кравец (на здымку справа);  вадзіцель ПАВЧ № 1 г. Хойнікі, прапаршчык унутранай службы С.У. Вараб’ёў; дыспетчар, сяржант унутранай службы А.У. Балас.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *