Да Дня пажарнай службы Прымалі ўдзел у ліквідацыі вынікаў


Асаблівай старонкай у гісторыі пажарнай службы Беларусі, адначасова трагічнай і гераічнай, з’яўляецца катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Першы, самы жорсткі ўдар, прынялі на сябе пажарныя, якіх называюць “шарэнгай № 1”.

Ужо ў пачатку мая 1986 года першыя атрады пажарных былі накіраваны для правядзення работ па адсяленню жыхароў з забруджаных тэрыторый, арганізацыі патрулявання ў зонах адчужэння, своечасоваму прыняццю мер па тушэнню ўзнікшых пажараў, правядзенню работ па дэзактывацыі населеных пунктаў, тэхнікі і жывёлы ў найбольш пацярпеўшых раёнах.

Летам 1986 года на тэрыторыі Хойніцкага, Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў былі створаны зводныя атрады пажарных з іншых абласцей рэспублікі па тушэнню лясных і тарфяных пажараў, папярэджванню пажараў у населеных пунктах у зонах адсялення.

Усяго ліквідатарамі вынікаў аварыі на ЧАЭС сталі 684 пажарных з Гомельскай вобласці. У тым ліку начальнік РАНС А.М. Протчанка, А.А. Добыш – камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 г. Хойнікі, П.І. Жмыхаў – старшы майстар газадымаабароннай службы, М.Г. Лаханскі – начальнік ПАВП № 11 в. Вялікі Бор, М.М. Міхайлоўскі – камандзір аддзялення ПАВП № 11, В.У. Сяргееў, В.Л. Міхаленка, Г.В. Салянка – вадзіцелі РАНС, а таксама цяперашнія пенсіянеры Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь  – У.Я. Півавараў, С.К. Богдан, В.І. Бандарчук, А.У. Кавалёў, М.В. Катлярчук, М.А. Фурс, А.М. Аніскавец, І.М. Каральчук.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *