Папаўненне ў ліку дабравольных дружын


У актавай зале РАУС адбылося чарговае пасяджэнне раённага штаба дабравольных дружын. Падводзіліся вынікі за першае паўгоддзе бягучага года, ставіліся задачы на будучае. Перад прадстаўнікамі дружын выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкома Ж.М. Чарняўская, вядучы спецыяліст аддзела А.М. Чэркас і начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС А.В. Лобан.

Трэба нагадаць, што на Хойнікшчыне дзейнічае 14 дабравольных дружын, з іх 7 – пры сельскіх Саветах. Са жніўня займацца аховай правапарадку на вуліцах горада будуць яшчэ дзве дружыны (работнікі райспажыўтаварыства і Хойніцкай ПМК), якія зараз праходзяць рэгістрацыю.

Аддзелам ідэалагічнай работы штомесячна распрацоўваецца графік дзяжурства дабравольных дружын, створаных на прадпрыемствах, у арганізацыях і ва ўстановах горада, дзяжурствы ў вёсках ажыццяўляюцца па графіку, распрацаванаму старшынямі  сельскіх Саветаў. Аднак не ўсе выконваюць іх, напрыклад, дабравольная дружына леспрамгаса. 

Дарэчы, састаў дабравольнай дружыны ЦРБ абнавіўся. Яе камандзіру Дзмітрыю Фядотаву на пасяджэнні А.В. Лобан уручыў новыя пасведчанні (на здымку).


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *