Трэба паспяшацца

Сельское хозяйство

Калі браць у цэлым па раёну, то ў лічбавым выражэнні пагалоўе грамадскага статка ў дастатковай колькасці забяспечана пашамі. Аднак справа ў тым, што многія з іх ужо доўгі час не перазалужаліся і па гэтай прычыне не забяспечваюць належнай аддачы. Таму работа па перазалужэнню з’яўляецца адной з галоўных задач, якія стаяць перад сельгаспрадпрыемствамі раёна.

У мінулым годзе ў гэтым напрамку добра папрацавалі толькі ў эксбазе “Стралічава”, дзе заданне па перазалужэнню выканана на 120 % і КУП “Аравічы” ¬– 100 %. Больш-менш пастараліся ў КСУП “Судкова” – 88 % і агракамбінаце “Віць” – 85 %. У астатніх гаспадарках раёна гэтая работа выканана толькі напалову, а самы нізкі паказчык падрыхтоўкі пашаў у ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” – 25 % і сельгаспрадпрыемстве “Велікаборскі” – 28 %.

Не так хутка, як хацелася б, вядуцца работы па перазалужэнню і ў гэтым годзе. І хаця да іх завяршэння ў аптымальныя тэрміны (да сярэдзіны жніўня) засталося менш месяца, у цэлым па раёну гэтая работа выканана толькі на 41 %: перазалужана 1268 з 3100 га пашаў. Пахваліць можна толькі КСУП імя Мележа, дзе з 400 га перазалужана 320. Сярод адстаючых “Велікаборскі” – 40 га з 400 неабходных і эксбаза “Стралічава” – 75 га з 300.

Яшчэ адной надзённай і актуальнай задачай з’яўляецца стварэнне многакампанентных пашаў. Практыка паказала, што іх аддача намнога больш высокая, чым у монакультурных. Многакампанентныя пашы выгадны і тым, што іх высокая эфектыўнасць захоўваецца на працягу 5 гадоў, пасля чаго іх таксама патрэбна перазалужаць.

У гэтым годзе ў раёне запланавана стварыць 1048 га многакампанентных пашаў. Аднак па стану на 23 ліпеня іх падрыхтавана 72%. Наперадзе ідуць эксбаза “Стралічава” – 88%, КУП “Аравічы” – 87%. У ліку адстаючых агракамбінат “Віць” – 33%.

Спецыфіка стварэння многакампанентных пашаў у тым, што ў састаў травяных сумесяў уваходзіць не менш 5 відаў шматгадовых траў, у тым ліку канюшына белая і канюшына гібрыдная. Калі іх высяваць пасля другой паловы жніўня, то насенне можа не перазімаваць, і ўсе работы губляюць сэнс. Трэба паспяшацца.


Н. ГРЫПІНІЧ, галоўны спецыяліст райсельгасхарчу па радыялогіі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *