Цішэй едзеш — далей будзеш!


Скорасць неаддзельная ад небяспекі. Толькі з пачатку гэтага года з-за перавышэння яе на Гомельшчыне адбылося 60 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 18 чалавек загінулі, 71 – атрымалі раненні і траўмы.

Сучасны аўтамабільны рынак налічвае сотні марак і тысячы мадэляў аўтамабіляў. Усе яны адрозніваюцца адна ад другой магутнасцю, тэхнічнай аснашчанасцю, надзейнасцю. Таму і стыль ваджэння на кожнай мае свае індывідуальныя асаблівасці. І паводзіны вадзіцеля ва ўмовах небяспекі залежаць ад таго, ці перавышае ён той узровень, які лічыцца дапушчальным.

Пры скорасці руху 100 км/г верагоднасць смяротнага зыходу пры аварыі ў 8 разоў большая, чым пры скорасці 60 кіламетраў.

Сямейная сварка, канфлікт на працы, негатыўныя эмоцыі могуць знайсці на дарозе неканструктыўны выхад. Нельга карыстацца аўтамабілем у стане спешкі або ў дрэнным настроі. Трэба прайсціся крыху пехатою, паглядзець на неба, воблакі, уключыць музыку.

.Згодна з правіламі дарожнага руху пачынаючым вадзіцелям, у якіх вадзіцельскі стаж не дасягнуў двух год, забараняецца рухацца на ўсіх дарогах са скорасцю больш 70 км/г. Гэтай скорасці трэба прытрымлівацца і тым, хто не ўпэўнена адчувае сябе за рулём.

.Рамяні бяспекі выконваюць сваю функцыю толькі ў тым выпадку, калі імі правільна карыстацца.

.Трэба быць больш асцярожнымі і абачлівымі на праезнай частцы дарогі паблізу прыпынкаў грамадскага транспарту. Раптоўны выхад на праезную частку з-за стаячага транспарту – адна з асноўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў.

.Неабходна знізіць скорасць пры набліжэнні да пешаходных пераходаў.

Для вадзіцеля вельмі важна ўмець прадбачыць магчымыя змяненні дарожна-транспартнай абстаноўкі, у якой ён рухаецца. Асновай такога прагнозу служаць яго вопыт, веды і тая інфармацыя аб абстаноўцы на дарозе, якую ён атрымлівае з дапамогай назіранняў і аналізу.


Д. АПАНАСЮК, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *