Рапс — культура прыбытковая

Сельское хозяйство

У гэтым змаглі ўжо пераканацца ў нашым сельгаспрадпрыемстве. Так, летась прыбытак ад рэалізацыі насення маслічнай культуры склаў 149 мільёнаў рублёў. Добрыя надзеі ўскладваюцца і на год сёлетні. Перадумовы для гэтага маюцца: па стану на 24 ліпеня з кожнага гектара намалочана па 29,6 цэнтнера азімага рапсу, аналагічны паказчык летась складаў 26,8 цэнтнера з гектара.

Усе работы па давядзенню да ладу насення культуры ў гаспадарцы вядуцца ў комплексе. Задзейнічаны два камбайны. На КЗС-10 працуе экіпаж у складзе камбайнера А.М. Шчуцкага і яго памочніка І.І. Раманава. На другім – КЗС-1218 зладжанасцю ў працы вызначаюцца камбайнер І.І. Бандарчук з памочнікам М.А. Камісаравым.

На адвозку ўраджаю да месц перапрацоўкі выдзелены чатыры МАЗы.

У тры змены наладжана работа па ачыстцы насення рапсу, якая праводзіцца на прызначаных для гэтай мэты ўстаноўках. Тут працуюць члены паляводчай брыгады, пры неабходнасці прыцягваюцца да працы і канторскія работнікі.

Сушэнне насення рапсу праводзіцца на дзвюх сушыльных устаноўках кругласутачна: на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі і ў Слабажанскім аддзяленні. Пільна сочаць за дзейнасцю сушылак М.К. Мележ, Б.Г. Кузьменка, М.С. Давыдчык і А.У. Дуброва. 

Робіцца ўсё для таго, каб паставіць на прадпрыемствы па перапрацоўцы насення рапсу на масла якасную прадукцыю. Як і ў ранейшыя гады, адрасы паставак – КСУП “Прыпяць” Мазырскага раёна і Віцебскі маслаэкстракцыйны завод, куды адпраўлена адпаведна 157 і 213 тон насення рапсу.


Т. КАРПАВА, галоўны эканаміст КСУП імя Мележа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *