Працуе збожжавы канвеер

Сельское хозяйство

У напружаным рабочым рытме працуе ў гэтыя дні Хойніцкі камбікормавы завод: ідзе прыёмка збожжа новага ўраджаю. Расказвае дырэктар прадпрыемства Святлана Мікалаеўна ВАШЧЫЛА.


– Першы ячмень 2009 года да нас паступіў 15 ліпеня з КСУП “Чамярыскі” Брагінскага раёна. А з гаспадарак Хойнікшчыны першымі сваё збожжа даставілі хлебаробы ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” 19 ліпеня. З таго часу штодня мы прымаем прыблізна па 300 тон збожжа ў суткі. Праўда, у апошнія выхадныя ў гэты своеасаблівы канвеер умяшалася дажджлівае надвор’е. І тым не менш думаю, што па выніках сезона мы павінны выйсці на прагнозную лічбу нарыхтоўкі – 12 тысяч тон.

Паспрыяць гэтаму павінен і запуск новага збожжаачышчальна-сушыльнага комплексу прадукцыйнасцю 30 тон збожжа ў гадзіну. На ім завяршаюцца мантажныя работы, зроблена добраўпарадкаванне, а зараз засталося толькі правесці пуска-наладку.

Прыёмку збожжа ажыццяўляем кругласутачна, без чэрг і затрымак. Па стану на 27 ліпеня з гаспадарак нашага раёна ўжо паступіла 1128 тон збожжа. У асноўным спраўляемся ўласнымі сіламі, але дапамагаюць завадчанам і 8 сезонных рабочых. Па меры неабходнасці можам запрасіць яшчэ некалькі чалавек.

Што датычыць якасці збожжа, то яе нельга ахарактарызаваць адназначна: калі, напрыклад, якасць добрая па ачыстцы, то можа падвесці паказчык вільготнасці і наадварот. І ўсё ж па ступені ачысткі самае якаснае збожжа паступае да нас з “Хойніцкага Аграсервісу”.


Запісаў Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *