Канікулы з карысцю


У час летніх канікул пры цэнтры творчасці дзяцей і юнацтва для падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх, а таксама дзяцей з сацыяльна-небяспечных сем’яў, раённым камітэтам БРСМ, інспекцыяй і камісіяй па справах непаўналетніх арганізаваны абаронна-спартыўны лагер дзённага знаходжання.

Кожны дзень праводзяцца запланаваныя мерапрыемствы. Ужо адбыліся экскурсіі на Хойніцкім рамонтным заводзе, ПУП “Палескія сыры”, дрэваапрацоўчым камбінаце, на камбікормавым і заводзе гідраапаратуры, у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку. Тут дзеці пазнаёміліся з тэхналогіяй вытворчасці, наведаўшы цэхі і лабараторыі.

Салодкімі пачастункамі сустракалі юных гасцей на рамонтным заводзе, ПУП “Палескія сыры” і ў ПДРЭЗ. А ў час наведвання апошняй арганізацыі прыемным сюрпрызам стаў канцэрт дзіцячага ансамбля “Светлячок” ГЦКіС.

Незабыўныя ўражанні засталіся ад наведвання Пакроўскай царквы.

У планах – наведванне ДПТВ-183, райваенкамата, раённага краязнаўчага музея, прагляд мастацкага фільма ў кінатэатры “Юбілейны”.

Цікавую праграму падрыхтаваў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы. А затым спартыўную эстафету ў выратавальнікаў перахопяць супрацоўнікі РАУС у час правядзення футбольнага матча з падлеткамі. Вельмі чакаемае мерапрыемства – ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, якую плануецца правесці ў лясным масіве паблізу вёскі Казялужжа.

Дзеці, якія знаходзяцца ў лагеры, прымуць пасільны ўдзел у добраўпарадкаванні сквера БРСМ.

А самае галоўнае заключаецца ў тым, што хлопчыкі і дзяўчынкі за тры тыдні дзейнасці лагера набяруцца новых эмоцый і ўражанняў, атрымаюць многа новай інфармацыі, а нехта, магчыма, вызначыцца з будучай прафесіяй.


Ірына НОВІКАВА.
На здымку: у час наведвання ПДРЭЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *