Да Дня паветрана-дэсантных войск Свята сынкоў дзядзі Васі


Заўтра ўвесь праваслаўны свет ушануе памяць прарока Іллі. Аднак, напэўна, не многім вядома, што менавіта гэты біблейскі персанаж лічаць сваім нябесным заступнікам, як дзеючыя, так і даўно адслужыўшыя свой тэрмін воіны-дэсантнікі ўсіх краін СНД. Таму ў многім сімвалічна, што сваё свята дэсантура адзначае менавіта ў дзень памяці Іллі-прарока.

Гэты стаўшы ўжо легендарным род войск з першых дзён свайго існавання быў ахутаны арэолам рамантыкі і гераізму. І нездарма многія юнакі прызыўнога ўзросту мараць апрануць запаветныя блакітныя берэты, бела-блакітныя цельнікі, гімнасцёркі з парашуцікамі на пятліцах, а таксама парадную форму з толькі ў ПДВ захаванымі да нашых дзён аксельбантамі. Для гэтага яны гатовы цярпець шматгадзінныя трэніроўкі па фізічнай падрыхтоўцы і рукапашнаму бою, пераадольваць страх перад першым скачком з парашутам і на палаючай, выбухоўваючай пад нагамі паласе перашкод, да мільгацення ў вачах адточваць трапнасць стральбы як з месца, так і ў руху. Дэсантнае брацтва – брацтва асаблівае. Гэта – каста сапраўдных мужчын, і ўсё пералічанае вышэй вартае таго, каб стаць яе паўнапраўным прадстаўніком.

Што граха таіць, мне таксама мроіліся купал парашута над галавой, шалёны свіст нябеснага ветру ў вушах і стомленая задаволенасць пасля “фізухі”. Ды падвёў пракляты зрок (ну дзе вы бачылі дэсантніка ў акулярах?), аднак захапленне рамантыкай дэсанта засталося на ўсё астатняе жыццё.

Адлік сваёй гісторыі паветрана-дэсантныя войскі ў СССР пачалі ў 1942 годзе, што адбылося дзякуючы жалезнай волі, зайздроснай настойлівасці і стратэгічнаму таленту ўсяго толькі аднаго чалавека – Героя Савецкага Саюза, генерала арміі Васілія Піліпавіча Маргелава, беларуса, дарэчы, па паходжанню. Менавіта ён настаяў на стварэнні ПДВ як асобнага роду войск, пастаянна абагачаў стратэгію і тактыку дзеянняў “крылатай пяхоты”, дабіўся ўводу асаблівай воінскай формы (тых жа берэтаў, цяльняшак і аксельбантаў), а яшчэ паўсюдна адстойваў інтарэсы сваіх, як ён называў, “сынкоў”. Нездарма рускую абрэвіятуру ВДВ дэсантнікі любоўна расшыфроўваюць як “Войска Дяди Васи”.

Заўтра многія з тых, хто даўно жыве і працуе побач з намі, апрануць беражліва захоўваемыя з гадоў армейскай службы берэты і цельнікі для таго, каб сустрэцца з такімі ж “братанамі-дэсантнікамі” і разам з імі ўспомніць незабыўнае дэсанцкае мінулае. Са святам, дэсантура!


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *