31 мая – апошні званок, 11 чэрвеня – выпускныя

Образование

vupysknoi31 мая ва ўстановах няпоўнай сярэдняй сярэдняй адукацыі раёна заканчваецца навучальны год. У гэты дзень для вучняў школ раёна, гарадской на ўрачыстых лінейках, якія пачнуцца ў 10.00, прагучыць апошні званок. Таксама ў гэты дзень будзе арганізавана занятасць дзяцей падлеткаў па розных напрамках выхаваўчай дзейнасці. Выпускныя вечары пачнуцца 11 чэрвеня ў 19.00.

Пасля чаго традыцыйна выпускнікі збяруцца ў гарадскім парку для фотасесіі, пройдзе святочны канцэрт у амфітэатры.
З першага дня летніх канікул стартуе аздараўленчая кампанія. Вучні выедуць на аздараўленне ў санаторыі нашай рэспублікі, а таксама краіны бліжняга далёкага замежжа. На базе ўстаноў адукацыі плануецца арганізацыя 14 аздараўленчых лагераў, у тым ліку фізкультурна-спартыўных.
Акрамя лагераў дзённага знаходжання, у школах, з 10.00 да 17.00 будуць працаваць летнія гульнявыя, спартыўныя пляцоўкі, а таксама будуць працягнуты заняткі аб’яднаннях па інтарэсах у СДЮШАР  і цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
З мэтай выхавання ў рабят пачуцця любові беражлівых адносін да прыроды, фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі ва ўстановах адукацыі будуць працаваць валанцёрскія экалагічныя атрады. Пры садзейнічанні раённага цэнтра занятасці будуць рэалізаваны працоўныя праекты па рамонту кніг  і  мэблі  ў школах.

Л. Кулакоўская, начальнік аддзела адукацыі, спорту і  турызму райвыканкама.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *