Дзяржпраграма «Адукацыя і маладзёжная палітыка»: выкананне мерапрыемстваў працягваць

Власть

Адбылася чарговая дваццаць сёмая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

На сесіі разгледжаны ход выканання раённага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гады і ступень яе эфектыўнасці ў раёне. Са справаздачай выступіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Тупіца.

Рэалізацыя аддзелам адукацыі дзяржаўнай праграмы накіравана на комплекснае вырашэнне актуальных задач развіцця ўсіх узроўняў адукацыі, у тым ліку дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама на ўдасканаленне маладзёжнай палітыкі.

Выконвалася 17 мерапрыемстваў у рамках падпраграм «Развіццё сістэмы дашкольнай адукацыі», «Развіццё сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі», «Развіццё сістэмы спецыяльнай адукацыі», «Развіццё сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», «Забеспячэнне функцыянавання сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Маладзёжная палітыка». У поўным аб’ёме выканана 14 мерапрыемстваў.

У раёне функцыянуе 10 устаноў дашкольнай адукацыі і 3 вучэбна-педагагічных комплекса «дзіцячы сад-школа», навучаецца ў іх 842 дзіцяці. Па запытах бацькоў забяспечваецца падвоз 105 дзяцей з 27 населеных пунктаў у 9 устаноў дашкольнай адукацыі. 85 педагагічных работнікаў забяспечваюць адукацыйны працэс ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

У раёне функцыянуе 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 8 сярэдніх школ (сяло – 5, горад – 3); 3 вучэбна-педагагічных комплекса, з іх 2 – «дзіцячы сад-сярэдняя школа», 1 – «дзіцячы сад-базавая школа»; 1 гімназія. Колькасць навучэнцаў – 2530. У мэтах умацавання матэрыяльнай базы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе працягнута праца па аснашчэнню кабінетаў сучасным вучэбным абсталяваннем і сродкамі навучання, інтэрактыўнымі сістэмамі.

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Хойнікі, які з’яўляецца шматпрофільнай установай, у 2019/2020 навучальным годзе працуе 104 аб’яднання з ахопам 1179 вучняў. Накіраванасць аб’яднанняў па інтарэсах шматгранная: ад дэкаратыўна-прыкладнога і мастацка-тэатральнага профілю да спартыўна-турыстычнай і пошукава-краязнаўчай дзейнасці.

Прыняты змяненні ў рашэнне №131 райсавета дэпутатаў ад 31.12.2019. Новым рашэннем зацверджаны аб’ём даходаў і расходаў раённага бюджэту на 2020 год.

Таксама ўнесены змяненні ў рашэнні ад 12.12.2016 № 80, 81, 82, 83, ад 28.12.2016 № 89, 90, 94, 97. Прызнана страціўшым сілу рашэнне райсавета дэпутатаў ад 20.09.2016 № 74.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *