Дажджу патрабуе наша зямля

Сельское хозяйство

Як паведаміла БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, сяўба кукурузы ў Беларусі праведзена амаль на 1,1 млн га, або на 95,1% запланаваных плошчаў.

Набліжаецца да заканчэння і сяўба кукурузы ў Хойніцкім раёне.

13 мая сумесна са старшынёй райкама прафсаюза АПК Ганнай Вяргейчык праехалі па гаспадарках, дакладней, па палях, сустрэліся з механізатарамі, якія паказваюць лепшыя вынікі (глядзіце ў сводцы перадавікоў), з тымі, хто заняты на іншых відах работ (падрыхтоўка глебы, кашэнні травы і інш.). Цікавіліся, як арганізавана гарачае харчаванне, ці дастаткова яго.

Іван Кузьменка, КСУП «Судкова»

Дзмітрый Стольнікаў, КСУП «Эксбаза «Стралічава»

Фёдар Дземідзенка, КСУП «Судкова»

Увага ўдзелена і захаванню санітарна-эпідэміялагічных умоў. Дарэчы, прафсаюзамі для работнікаў сельскай гаспадаркі былі закуплены дэзінфіцыруючыя сродкі і маскі і раздадзены па гаспадарках.

Як адзначыла Ганна Вяргейчык, распрацаваны ўмовы спаборніцтва, і па заканчэнні пасяўной кампаніі будуць названы лепшыя. І ўзнагароджаны. Адзначу, што некаторыя гаспадаркі ўзнагароджваюць сваіх перадавікоў і падчас правядзення работ, так сказаць, стымулююць на лепшыя вынікі. Так, прафсаюз КСУП «Эксбаза «Стралічава» ўзнагародзіў лепшага на сяўбе кукурузы механізатара гаспадаркі Дзмітрыя Стольнікава.

Андрэй Яцухна, КСУП «Веляцін»

Алег Шлёг, КСУП «Судкова»

Анатолій Дзенісенка, КСУП «Эксбаза «Стралічава»

Галоўная праблема пакуль – гэта недахоп вільгаці ў глебе. І хаця 14 мая прайшоў невялікі дождж, але гэтага недастаткова. Будзем спадзявацца, што надвор’е дапаможа нашым механізатарам.

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.

Раённы прэс-цэнтр называе лепшых
на сяўбе кукурузы на 11 мая

СЦІШАНОК Рыгор – механізатар КСУП «Судкова», які на трактары МТЗ-1523 з сеялкай ТСМ-8000 пасеяў кукурузу на 794 га.

СТОЛЬНІКАЎ Дзмітрый – механізатар КСУП «Эксбаза «Стралічава», які на трактары МТЗ-1523 з сеялкай ТСМ-8000 пасеяў кукурузу на 786 га.

КУЗЬМЕНКА Іван – механізатар КСУП «Судкова», які на трактары МТЗ-1221 з сеялкай ТСМ-8000 пасеяў кукурузу на 711 га.

БІНЕЦКІ Сяргей – механізатар КСУП «Аравічы», які на трактары МТЗ-892 з сеялкай ТСМ-8000 пасеяў кукурузу на 626 га.

ЯЦУХНА Андрэй – механізатар КСУП «Веляцін», які на трактары МТЗ-1523 з сеялкай ТСМ-8000 пасеяў кукурузу на 570 га.

ШЛЁГ Алег – механізатар КСУП «Судкова», які на трактары МТЗ-892 з сеялкай ТСМ-8000 пасеяў кукурузу на 536 га.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *