Ці варта работа за мяжой?


Штогод грамадзяне Рэспублікі Беларусь выязджаюць за яе межы для працаўладкавання ў мэтах паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча, знаёмстваў.

Можа быць, вам пашанцуе, і вы сапраўды ўладкуецеся на нармальную працу, заробіце грошай і вернецеся дамоў з новымі прыемнымі ўражаннямі, пазнаёміцеся з тым чалавекам, якога так доўга шукалі. Аднак абставіны працы за мяжой трактуюцца зусім іншымі сумнымі фактамі, таму што большасць грамадзян, знаходзячыся за межамі Беларусі, падвяргаюцца працоўнай, сексуальнай або іншай эксплуатацыі міма сваёй волі.

Каб пазбегнуць гэтага, неабходна прытрымлівацца асноўных правіл.

Па-першае, праверце, якая ў вас віза – турыстычная не дае права на працу. У выпадку, калі будзеце працаваць нелегальна, не зможаце атрымліваць нармальную аплату, не атрымаеце медыцынскую дапамогу, не пойдзеце на бальнічны: станеце ў поўную залежнасць ад свайго работадаўцы.

Па-другое, уважліва праверце прапанову на працаўладкаванне за мяжой. Калі гэта прапанова фірмы, папрасіце яе супрацоўнікаў паказаць ліцэнзію на працаўладкаванне за мяжой.

Па-трэцяе, заключыце дагавор на працаўладкаванне за мяжой. У дагаворы павінны быць акрэслены ўмовы самой работы, а таксама пражывання, аплаты і медыцынскай страхоўкі.

У абавязковым парадку пастаўце ў вядомасць бліжэйшых родзічаў аб ад’ездзе на працу за мяжу. Нарэшце, пакіньце дома дакладны адрас плануемага знаходжання, фотаздымкі і копіі ўсіх дакументаў, уключаючы пашпарт. І пры сабе патрэбна мець дадатковыя копіі ўсіх дакументаў на выпадак страты або пазбаўлення арыгіналаў.

Вазьміце з сабой пэўную суму грашовых сродкаў, хаця б на транспартныя расходы для вяртання дамоў.

Разам з тым, райаддзелам унутраных спраў дзеля выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 9 сакавіка 2005 года “Аб некаторых мерах па супрацьдзеянню гандлю людзьмі” праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне асоб, якія на тэрыторыі раёна займаюцца незаконным працаўладкаваннем за межамі Рэспублікі Беларусь. Так, з 2005 па 2009 год РАУС ва ўзаемадзеянні з іншымі падраздзяленнямі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі за незаконныя дзеянні, накіраваныя на гандаль людзьмі, працаўладкаванне грамадзян за мяжой прыцягнуты да крымінальнай адказнасці 12 чалавек, у адносінах якіх выбіралася мера пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.

Калі вы сталі ахвярай падману, у выніку чаго падвергліся працоўнай або іншай эксплуатацыі міма вашай волі, неабходна звярнуцца ў раённы аддзел унутраных спраў або пазваніць па тэлефонах: 2-22-99,  2-16-16.


І. КОТЧАНКА,
старшы пашпартыст групы грамадзянства і міграцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *