Зрабілі яркія рукатворныя акцэнты

Год малой радзімы

Работнікі Судкоўскага сельвыканкама і мясцовага Дома культуры асабістым прыкладам «падштурхоўваюць» вяскоўцаў да навядзення парадку.

Для таго каб зрабіць свой аграгарадок яшчэ прыгажэй, дадаць акуратнасці яго вуліцам, яны прыдумляюць і ствараюць малыя архітэктурныя формы і кветкавыя клумбы.

Так, на гэтым тыдні ў цэнтры аграгарадка з’явіліся рукатворныя матылі, калодзеж, масток, букеты кветак і, нават, старому ложку надалі новае «гучанне», ператварыўшы яго ў кветнік.

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *