Прыязджайце да нас часцей

Сельское хозяйство

Такімі словамі праводзілі работнікі нас кожны раз, калі наведвалі фермы і комплексы падчас правядзення рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод».

Гэтая акцыя праводзіцца ў мэтах паляпшэння матэрыяльнага становішча і маральнага стымулявання работнікаў жывёлагадоўлі, павышэння матывацыі высокапрадукцыйнай працы сярод работнікаў працоўнага калектыву.

У ходзе акцыі былі арганізаваны сустрэчы з працаўнікамі, вывучаліся санітарна-бытавыя ўмовы на МТФ і МТК, захаванне нормаў і правілаў аховы працы, работнікам даводзілася інфармацыя па заработнай плаце, браліся на кантроль пытанні і заўвагі, якія паступалі ад работнікаў.

Прафсаюзныя актывісты наведалі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. Штомесяц падводзіліся вынікі работы на кожнай з малочнатаварных ферм і комплексаў раёна, адзначаліся лепшыя, іх ушаноўвалі падарункамі і добрымі словамі.

Загадчык МТК «Тунеўшчына» КСУП «Імя І.П. Мележа» Пётр Рашанок

Усяго за час правядзення чарговага этапу акцыі (са снежня 2019 па красавік 2020) калектывам і асабіста работнікам было перададзена каля 60 падарункаў на агульную суму больш за 700 руб. Таксама ўдзел ва ўшаноўванні лепшых прымаў і Палескі вытворчы ўчастак ААТ «Мілкавіта».

Тое, што раней лічылася сацыялістычным спаборніцтвам, сёння з’яўляецца рэспубліканскай акцыяй «Наш жывёлавод». Людзі адчуваюць, што іх нялёгкая праца заахвочваецца матэрыяльна і маральна. Такая падтрымка – стымул дасягаць лепшых вынікаў.

На МТК «Пудакоў» КСУП «Веляцін»

І вось падведзены вынікі акцыі гэтага года: лепшымі сталі КСУП «Імя І.П. Мележа» і КСУП «Веляцін». Калектывы МТК «Пудакоў» і МТК «Тунеўшчына» атрымалі карысныя падарункі – воданагравальнік і сістэмны блок.

Г. ВЯРГЕЙЧЫК,старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Фота Вольгі БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *