Чалавеку патрэбны клопат і ўвага

Власть

На базе Стралічаўскага сельвыканкама адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях і працаўладкаванні.

Пад старшынствам Сяргея Несцярэнкі, старшыні пастаяннай камісіі, разгледжана планавае пытанне: работа тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з сацыяльна-неабароненай катэгорыяй насельніцтва і ўзаемадзеянне ў вырашэнні пытанняў з Барысаўшчынскім і Стралічаўскім сельвыканкамамі.

Як заўсёды, спачатку праводзімая работа вывучалася на тэрыторыі сельсаветаў. Было праведзена апытанне жыхароў сельсаветаў наконт сацыяльнага абслугоўвання, якое паказала, што насельніцтва ў цэлым задаволена работай сацыяльных памочнікаў.

Аднак, на жаль, як адзначана апытваемымі, часам яшчэ канстатуюцца факты недобрасумленнай, некарэктнай дзейнасці сацыяльных работнікаў. А гэтага быць не павінна, і работу цэнтра патрэбна адладзіць такім чынам, каб такіх скарг ад грамадзян не было. Таму што менавіта ад сацработнікаў людзі чакаюць клопату, увагі, падтрымкі, разлічваюць на іх шчырасць, дабрыню. І падводзіць сацыяльна-неабароненую катэгорыю насельніцтва проста нельга.

На пасяджэнні з інфармацыяй аб рабоце ТЦСАН выступіла яго дырэктар Галіна Скачко, а таксама старшыні сельвыканкамаў Валянціна Бельская (Стралічаўскага) і Алена Сташкевіч (Барысаўшчынскага).

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *