Поспех у “Музычным экспрэсе”

Рэха падзеі

DSC00455У Рэчыцы прайшоў дзясяты абласны адкрыты фестываль творчасці сярод дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі «Музычны экспрэс». Удзел у ім прынялі 28 каманд з розных куточкаў Гомельшчыны. Сёмы раз свае таленты на сцэне Рэчыцкага ТЦСАН дэманстравалі хайнічане.
Ад нашага раёна ў гэтым годзе выступіў вучань СШ № 2 Ілля Федарцоў (на здымку), які выканаў лірычную кампазіцыю «Сумная мелодыя» на скрыпцы. Акампаніравала таленавітаму юнаку настаўніца ігры на скрыпцы дзіцячай школы мастацтваў Ю.А. Півавар. Эмацыянальнае выкананне ўразіла як гледачоў, так і журы, якія ацанілі выступленне васьмікласніка, аддаўшы яму трэцяе месца ў намінацыі «Інструментальны жанр».

Л. ЧЭХ,
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *