Кожнай праблеме – максімум увагі

Власть

Патрабаванні часу некалькі мяняюць формы работы.

Так, усё часцей праводзяцца «прамыя лініі» і відэаканферэнцыі. Аднак нічога не заменіць непасрэдныя сустрэчы з насельніцтва. Зразумела, што з забеспячэннем належных умоў. Гэты момант разумеюць усе.

Так, чарговы дзень дэпутата адбыўся на гэтым тыдні. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар правяла дзве «прамыя лініі» – у райсавеце і Барысаўшчынскім сельвыканкаме, а таксама сустрэлася з актывам Барысаўшчынскага сельсавета.

На сустрэчы Галіна Віктараўна азнаёміла прысутных з даходнай і расходнай часткамі раённага бюджэту (з 46 мільёнаў, неабходных нам «для жыцця» на год, толькі 12,5 млн мы зарабляем самі, астатняе складаюць датацыі з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў), сацыяльна-эканамічных паказчыках, развіцці галін ЖКГ, гандлю, транспартнага абслугоўвання і інш. Заклікала клапаціцца аб уласным здароўі, асабліва ў сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі, заклікала больш увагі надаваць летняй занятасці дзяцей, каб не дапусціць трагічных выпадкаў.

Сярод паступіўшых пытанняў падчас сустрэчы і «прамых ліній» – зямельная «справа» ў Барысаўшчыне, падтапленне вул. Гагарына ў Стралічаве, якасць вады ў в. Віць, праход да пашы прыватнага сектару ў Барысаўшчыне. Жыхары Барысаўшчыны выказалі пажаданне абсталяваць дзіцячую пляцоўку, каб дзецям было дзе гуляць. Такія ініцыятывы заўсёды падтрымліваюцца.

Як адзначыла Галіна Віктараўна, ні адзін зварот грамадзян нельга пакідаць без увагі. Пытанні павінны вырашацца.

Вольга БЕЛАШ.

Фото аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *