Дары лесу патрабуюць праверкі

Медыцына і здароўе

За ліпень бягучага года радыелагічнай лабараторыяй Хойніцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з асабістых падсобных гаспадарак грамадзян на ўтрыманне цэзію-137 даследавана 80 проб харчовых прадуктаў: малака – 42 пробы, чарніц лясных – 11, свежых грыбоў – 4, агуркоў і кабачкоў – па 8, кропу – 4, вішні, маліны лясной і шчаўя – па 1 пробе.

Перавышэнне ўтрымання цэзію-137 выяўлена ў 6 пробах чарніц, сабраных у лесе каля г. Хойнікі (ад 203 Бк/кг да 358 пры дапушчальным узроўні 185 Бк/кг), вёсак Партызанская (345,8 Бк/кг) і Вялікі Бор (284,5 Бк/кг), а таксама ў 2 пробах свежых грыбоў, сабраных каля вёсак Стралічава (1616 Бк/кг пры дапушчальным узроўні 370 Бк/кг) і Небытаў (1543 Бк/кг).

У пробах харчовай прадукцыі з дзяржаўнага сектара (каўбаса, малако, сыр, тварог, ялавічына, вада з артсвідравін) перавышэнні не выяўлены.

На базе абласной радыелагічнай лабараторыі на ўтрыманне стронцыю-90 праверана вада з артсвідравіны вёскі Судкова і вада з калодзежа ў г. Хойнікі. Па выніках даследавання гэтыя пробы адпавядаюць рэспубліканскім дапушчальным узроўням.


Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Хойніцкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *