Праявілі «здольнасці»


Паступіла заява ад старшыні Велікаборскага сельскага выканаўчага камітэта А.П. Сачанкі аб тым, што ў ноч на 8 жніўня нехта на будынках ФАПа, нежылога інтэрната і на электрычнай апоры чырвонай і чорнай фарбай зрабіў надпісы і нешта падобнае на малюнкі. У той жа дзень паскардзіліся жыхары Вялікага Бора Л.П. Нікіценка і А.А. Храпавіцкі. Тое ж зроблена на ўваходных дзвярах і сценах іх дамоў.

Той, хто глядзеў экранізацыю “Залатога цяляці” Ільфа і Пятрова, ведае мастацкія здольнасці Астапа Ібрагімавіча і яго шэдэўр пад назвай “Сейбіт”. Нешта падобнае стварылі і невядомыя “мастакі”, толькі ў непрыстойных надпісах.

Але ў вёсцы, як кажуць, і іголку ў стажку не схаваеш. У ходзе расследавання падазраваемыя выяўлены. Імі аказаліся два непаўналетнія і 28-гадовы  мужчына, які ўжо аднойчы быў судзімы.

Узбуджана крымінальная справа па арт. 339 ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


В. ЗВЯГІН, участковы інспектар РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *