На пошту — з банкаўскай картачкай


Паштовая сувязь у нашым раёне развіваецца імклівымі тэмпамі. Укараняюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Гарадскія аддзяленні паштовай сувязі, а таксама аддзяленні РВПС у аграгарадках (Судкова, Храпкаў, Глінішча, Стралічава) аснашчаюцца абсталяваннем, якое забяспечвае сучасны ўзровень аказання паслуг – безнаяўныя разлікі па банкаўскіх пластыкавых картачках.


Адным з новых відаў паслуг у раённым вузле паштовай сувязі з’яўляецца афармленне пакета дакументаў “Хуткі дэпазыт” Прыорбанка і дэпазіт “Надзейны” Белаграпрамбанка: кліенты маюць магчымасць без наведвання банка ў аддзяленнях паштовай сувязі аформіць дакументы для атрымання крэдытаў у беларускіх рублях або перавесці пенсію на банкаўскую пластыкавую картачку.

Уклад “Хуткі дэпазыт” Прыорбанка з’яўляецца накапляльным укладам пад 11% гадавых з выкарыстаннем банкаўскай пластыкавай картачкі Visa Electron, з дапамогай якой можна правесці разлікі па ўсёй Беларусі і за мяжой. Мінімальны першапачатковы ўзнос – 200 тысяч рублёў. Гэты від паслуг карыстаецца попытам сярод пенсіянераў, якія пераводзяць пенсіі на банкаўскую пластыкавую картачку.

Дэпазіт “Надзейны” Белаграпрамбанка” – гэта накапляльны ўклад у беларускіх рублях ад ААТ “Белгазпрамбанк” са штодзённым налічэннем працэнтаў. Першапачатковая сума дэпазіту – 200 тысяч беларускіх рублёў (ад 14 да 17% гадавых). Акрамя таго, вы атрымліваеце імянную Ашчадную карту з бясплатным абслугоўваннем на працягу ўсяго тэрміну дзеяння. Бясплатна праводзіцца аплата тавараў і паслуг з выкарыстаннем картачкі, а таксама атрыманне наяўных грашовых сродкаў у пунктах выдачы грошай, банкаматах ААТ “Белгазпрамбанк” і ў аддзяленнях РУП “Белпошта”. За атрыманне наяўных грашовых сродкаў у пунктах выдачы грошай, банкаматаў іншых банкаў бярэцца 3% ад сумы, мінімум 3000 рублёў.

Паслуга “Хуткія грошы” – гэта магчымасць атрымаць у Белгазпрамбанку зручны крэдыт у беларускіх рублях і доларах ЗША у самыя кароткія тэрміны. Перавагі крэдыту: магчымасць аформіць яго без паручыцеляў; працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам разлічваецца толькі па фактычнай запазычанасці і складае ў доларах ЗША 17% гадавых, у беларускіх рублях – 22% гадавых; крэдыт афармляецца на працягу 10 дзён тэрмінам на 3 гады; банкаўская пластыкавая картачка Maestro дзейнічае ў любой краіне і ў любой валюце; крэдыт пагашаецца ў любым аддзяленні паштовай сувязі.

Больш падрабязную інфармацыю аб вышэйсказаным можна атрымаць па тэлефонах: 2-14-32, 2-19-45, а таксама ў любым паштовым аддзяленні сувязі раёна.


В. КУЗЬМЕНКА, інструктар РВПС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *