Ад выбараў да выбараў: 2018 год

Выборы-2020

Хайнічанка Жанна Чарняўская – пераможца Х Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» ў намінацыі «Гаспадыня вёскі».

Пасяджэнне камісіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы па экалогіі, прыродакарыстанню і ліквідацыі наступстваў аварый прайшло на Хойнікшчыне. Самым прыкметным прадстаўніком дэлегацыі стаў расійскі баксёр Мікалай Валуеў.

Хойніцкі лясгас папоўніўся аўтамабілямі – набылі 7 «уазікаў» і выпісалі комплекс машын харвестар і фарвардэр. Акрамя таго, у арсенал лясгаса дадаўся цеплавізіённы прыцэл.

Калектыў рэдакцыі раённай газеты, прыняўшы ўдзел у ХIV Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая Літара», стаў лаўрэатам у намінацыі «Работа ў сацыяльных сетках».

Каманда Хойніцкага раёна – бронзавы прызёр абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакею «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод дзяцей малодшага ўзросту (2004-2005 гадоў нараджэння).

Вынікі двухгадовай працы па праекце «Садзейнічанне дзейнасці мясцовых органаў улады ў г. Хойнікі» падвялі на фінальным круглым стале. Праект рэалізоўвалі Хойніцкі райвыканкам і італьянскае агенцтва Zefiro пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Урач-псіхіятр-нарколаг ЦРБ Анастасія Шэлюта прыняла ўдзел у першым кангрэсе маладых псіхіятраў Усходняй Еўропы «Псіхіятрыя, якая аб’ядноўвае сэрцы».

Удзельнікі прафсаюзнай рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!» наведалі Хойнікі.

Падрыхтавала Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *