Бліц-апытанне. Слова выбаршчыкам, якія будуць галасаваць упершыню

Выборы-2020

Святлана ШКУТ:

– Хачу бачыць сваю краіну квітнеючай, моцнай, з высокім узроўнем жыцця. І разумею, што ад нас, саміх жыхароў, на самой справе залежыць вельмі многае. Пайду галасаваць упершыню, але для мяне выбары заўсёды атаясамліваюцца са святам. Прыемна бачыць, як народ з добрым настроем ідзе на ўчасткі для галасавання, дзе, да таго ж, наладжаны канцэртныя праграмы, працуе гандаль. Многія прыходзяць галасаваць сем’ямі, і гэта сімвалічна: той настрой, атмасфера, пачуцці перадаюцца ад бацькоў дзецям. Мне яны таксама передаліся.

Данііл САПОЖНІКАЎ:

– Як бы гэта банальна ні гучала, але я буду галасаваць за моцную, квітнеючую краіну, за спакойнае жыццё нашых людзей, за сяброўства і мір. За ўпэўненасць у тым, што заўтрашні дзень будзе светлым і шчаслівым. На выбары пайду абавязкова, бо вырашаецца лёс нашай роднай Беларусі. Мы – моладзь. А моладзь – гэта новы погляд, гэта новыя ідэі. Прыемна, што ў нашай краіне іх чуюць і падтрымліваюць. Будучае за моладзю. Лічу, што мы павінны, прынамсі, удзельнічаць ва ўсіх буйных мерапрыемствах у жыцці краіны.

Дар’я ВІННІК:

– Выбары – гэта час, калі кожны можа праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Я люблю сваю краіну, горад, у якім жыву. Таму аддаваць голас на выбарах для мяне значыць быць далучанай да важнай дзяржаўнай падзеі. Галасаваць буду ў першы раз, ад гэтага трохі хвалююча. Нам, маладым, трэба ставіць перад сабой больш станоўчых мэтаў, трэба набірацца вопыту і рухацца наперад. Гэта значыць, захоўваючы – прымнажаць. Трэба выбіраць сваё далейшае шчаслівае жыццё, годную будучыню для сябе. Я пайду. Я зраблю свой выбар.

Валерыя ШКУТ:

– Мне – васемнаццаць. Усё толькі пачынаецца. Першая адказныя, самастойныя крокі і першыя выбары. Я за мірную і перспектыўную будучыню. А яшчэ я выбіраю жыццё, напоўненае духоўнымі каштоўнасцямі. Абавязкова выканаю свой грамадзянскі абавязак, паўдзельнічаю ў выбарах. Перадвыбарная кампанія дае магчымасць пазнаёміцца з кандыдатамі, іх праграмамі, што я ўжо зрабіла. Быць Прэзідэнтам краіны – вельмі адказна, гэта па плячы нераўнадушнаму чалавеку, які моцна любіць сваю Айчыну, свой народ, і які думае пра яе далейшы росквіт.

Апытвала Таццяна БЕЛЬСКАЯ,
студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *