На выбарчых участках завяршаецца падрыхтоўка да галасавання

Выборы-2020

Мы пабывалі на адным з участкаў для галасавання, які быў падрыхтаваны адным з першых.

У памяшканні СШ № 1 – усё ў строгім стылі. Устанавілі дзве кабінкі, якія, як і належыць, заштораны, унутры прадугледжана электраасвятленне, стаіць стул, на палічцы – аўтаручка. Празрыстая ўрна для апускання запоўненных бюлетэняў, сталы ў рад для членаў камісіі, асобна – стол для старшыні ўчастковай камісіі і сакратара, асобна – стол для назіральнікаў.

Як удакладніла старшыня раённай камісіі па выбарах Таццяна Протчанка, усе 20 участкаў у нас па вялікім рахунку гатовы. Прадумана віншаванне тых, хто ўпершыню будзе галасаваць, а таксама надомнае галасаванне ў дзень выбараў. На кожным участку прадугледжана свая праграма, будуць працаваць гандаль, культура, праводзіцца акцыі і інш.

Цяпер справа за выбаршчыкамі – кожнаму паўналетняму грамадзяніну трэба выканаць свой грамадзянскі абавязак – шчыра выказаць сваё волевыяўленне.

Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *