Людміла Каральчук – лепшы тэхнік- асемянатар у раёне

Сельское хозяйство

Оттовна_на_первуюТэхнік-асемянатар малочнатаварнай фермы «Езапоў» КСУП «Судкова» Людміла Оттаўна Каральчук у чарговы раз пацвердзіла высокае прафесійнае майстэрства, стаўшы пераможцай раённага конкурсу сярод сваіх калег.
Спаборніцтва праходзіла ў мінулую суботу на базе МТФ «Езапоў». Удзел у ім прынялі 9 тэхнікаў па штучнаму асемяненню буйной рагатай жывёлы. Спецыялісты дэманстравалі членам журы свае практычныя навыкі і тэарэтычныя веды. Канкурсантам неабходна было размарозіць семя і вызначыць яго якасць пад мікраскопам, а таксама адказаць на шэраг пытанняў, якія датычылі ўзнаўлення статка.
Усе ўдзельнікі выступілі годна, але Людміле Оттаўне ўдалося абысці сапернікаў і заняць ганаровае першае месца. У падарунак ад райвыканкама жанчына атрымала мульціварку.
Другое месца заняў Аляксандр Аляксандравіч Дземідзенка – тэхнік-асемянатар малочнатаварных ферм «Веляцін», «Ліствін» і «Пудакоў» КСУП «Веляцін». Трэцім па выніках конкурсу стаў Сяргей Васільевіч Латаш, які працуе тэхнікам па штучнаму асемяненню БРЖ на малочнатаварным комплексе «Храпкаў» КСУП «Аравічы». Усім удзельнікам прафесійнага спаборніцтва галоўны заатэхнік-селекцыянер райсельгасхарчу Н.Ф. Захарава ўручыла памятныя падарункі.

Наталля ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *