Старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка: «Пасланне Прэзідэнта было душэўным і эмацыйным»

Главное

Старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка:

— Гэта быў душэўны, кранальны выступ. Гаворка шла пра наша жыццё, пра нашу любімую краіну, пра нашу будучыню. Кіраўнік дзяржавы закрануў усе найважнейшыя аспекты развіцця рэспублікі: эканомікі, сацыяльнай сферы, маладзёжнай палітыкі, добрасуседскіх адносін з іншымі дзяржавамі.

Мне здаецца, кожны адчуў: «Мы — беларусы, адзіны народ». І сёння, нягледзячы на розныя палітычныя погляды, уласныя думкі і амбіцыі, павінны захаваць суверэнітэт роднай Беларусі. Для гэтага варта прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць свой выбар — ўзважаны і абдуманы. Мы не маем права на памылку.

Пасланне кіраўніка дзяржавы ад самага пачатку і да канца было прасякнута пачуццём любові да Беларусі. Толькі сапраўды ўлюблёны ў сваю Радзіму чалавек можа так адкрыта, ад душы казаць пра сваё стаўленне да таго, што адбываецца вакол нас. Я таксама вельмі люблю сваю родную Беларусь. Сапраўды яна «чыстая і светлая, сумленная і прыгожая, працавітая, трошкі наіўная і ледзь-ледзь ранімая. Але яна — наша, яна любімая, а любімую не аддаюць!» — словы, якімі завяршыў сваё пасланне Прэзідэнт. Шчыра кажу, яны кранулі да глыбіні душы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *