Браканьеры-падранкі


Толькі за першыя два тыдні мінулага месяца ў Гомельскай вобласці на паляванні адбылося тры няшчасныя выпадкі па прычыне парушэнняў тэхнікі бяспекі, два з іх – са смяротным зыходам.

6 ліпеня ў Рэчыцкую лячэбную ўстанову з кулявым раненнем быў дастаўлены 36-гадовы жыхар Гомеля. У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што гамяльчаніна параніў яго сябар, з якім яны незаконна палявалі ў лясным масіве ў раёне станцыі “Якімаўка”. Пацярпеўшы выконваў ролю загоншчыка і трапіў пад стрэл напарніка. Пацярпеўшы прааперыраваны.

У той жа вечар у Лельчыцкім раёне ў час незаконнага палявання жыхар райцэнтра выстраліў у бок меркаванага з’яўлення жывёлы, але трапіў у егера, які памёр на месцы.

Смяротным зыходам скончылася паляванне ў паляўнічых угоддзях Салігорскага раёна. Жывёлавод РСУП “Саўгас “Слуцк” выстраліў па няясна бачнай цэлі і смяротна параніў ляснічага ДЛГУ “Старобінскі лясгас”.

Паляўнічыя, зрабіце правільныя вывады!


Брагінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *