Прэс-тур


У рамках абласной нарады па выкананню плана мерапрыемстваў па забеспячэнню шырокай рэкламы беларускіх тавараў прадстаўнікі рэгіянальных СМІ былі запрошаны да ўдзелу ў прэс-туры, прысвечаным пытанням размяшчэння ў рэгіянальных выданнях і на тэлерадыёканалах рэкламы прадукцыі айчынных прадпрыемстваў.


ЧАРОЎНАСЦЬ ДАЎЖЫНЕЙ У 85 ГАДОЎ


4 чэрвеня 2009 года ААТ “Спартак” адзначыла 85-годдзе з дня заснавання. Чаго дасягнула прадпрыемства за гэтыя гады? Як з невялічкай прыватнай карамельні ператварылася ў лідэра па выпуску кандытарскіх вырабаў у Рэспубліцы Беларусь? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні журналісты знайшлі ў ходзе наведвання прадпрыемства.

Стратэгія развіцця фабрыкі прадугледжвае значныя змены асартыменту прадукцыі і павышэнне яе якасці. Гэтаму садзейнічае наяўнасць сеткі цэхавых і цэнтральных лабараторый, аснашчаных самым сучасным абсталяваннем, дзе ажыццяўляецца строгі ўваходны кантроль сыравіны, паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі.

За 2008 год ААТ “Спартак” выпусціла 25020 тон кандытарскіх вырабаў – на 1009 тон больш, чым у 2007 годзе.

Новая лінія размясцілася на двух паверхах нядаўна пабудаванага будынка і займае 34447 квадратных метраў плошчы. “Сэрцам” яе лічаць аўтаматызаваную фармовачную лінію “ОРМ” італьянскай вытворчасці. Хаця без астатніх складаючых паспяховая рэалізацыя праекта была б немагчымай: гэта галандскае абсталяванне “Caotec” для вырабу пралінавай і крэмавай начынак, абсталяванне “Chocotec” з Германіі для вырабу памаднай і жэлейнай начынак, а таксама розныя ўпаковачныя апараты і іншыя дадатковыя агрэгаты.

Да цяперашняга часу распрацавана каля 140 найменняў кандытарскіх вырабаў. Большасць новых салодкасцей будзе выпускацца пад новымі брэндамі. Ужо зарэгістраваны маркі “Melanie”, “Konfetoff”, “Дары Палесся”.

Акрамя гэтага “Спартак” ўпершыню будзе выпускаць горкі і малочны шакалад, для маленькіх ласунчыкаў будзе выпушчана серыя шакаладных батончыкаў “Дракоша Гоша”.

Доля ААТ “Спартак” у агульным аб’ёме паставак кандытарскіх вырабаў прадпрыемствамі “Белдзяржхарчпрам” складае 33,59%, СААТ “Камунарка” – 25,9%.

Прадукцыя гандлёвай маркі “Спартак” рэалізуецца ў Латвіі, Украіне, Узбекістане, Казахстане, ЗША, Германіі, Англіі, Ізраілі.


ЗАПРАСІЦЕ СВЯТА Ў СВАЮ ХАТУ


СТАА “Інгман марожанае” – вядомая гандлёвая марка “Ай-С”.

Фабрыка марожанага размешчана ў абласным цэнтры непадалёку ад першага адраса наведвання ўдзельнікаў прэс-тура.

У залежнасці ад сыравіны (натуральнай, экалагічна чыстай) выпрацоўваецца тут марожанае пламбір і раслінна-сметанковае, пладова-ягаднае.

Серыя “Пламбір +” – гэта класічны пламбір у вафельным стаканчыку з’яўляецца самым папулярным марожаным фабрыкі. Выпрацоўваецца на аснове сялянскага масла.

Sugar Free – марожанае ў вафельным стаканчыку з выкарыстаннем сорбіту вырабляецца для асоб, якія пакутуюць на цукровы дыябет.

Старанны аналіз спажывецкага попыту, багаты вопыт продажаў і ўпэўненае пачуццё рынку дазволілі стварыць марожанае “Забава” – не проста смачнае, але і незвычайна яркае, унікальнае, чатырох відаў (шакаладнае, клубнічнае, яблычнае, апельсінавае).

Марожанае “Ідэал” з’яўляецца пераможцам конкурсу “Лепшая прадукцыя 2008 года”. Па якаснаму саставу набліжана да шакалада “Ідэал”.

Прадпрыемства “Інгман марожанае” – адзінае на рынку “Беларусь”, якое мае магчымасць вырабляць марожанае на палачцы з размеркаванымі па ўсёй порцыі дабаўкамі.

Марожанае “Спакуса” з’яўляецца лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2007 года”.

Асаблівую папулярнасць заваявала серыя марожанага “Гасцінец”. Расфасаваны ў полістырольныя формы, прадукт з’яўляецца цудоўным дапаўненнем да святочнага стала і поўнасцю адпавядае словам на ўпакоўцы: “Запрасіце свята ў сваю хату”.

На абодвух прадпрыемствах удзельнікі прэс-тура былі запрошаны да дэгустацыі прадукцыі. І гэтае мерапрыемства паказала, што наша, айчыннае, самае якаснае, смачнае і прыгожае!


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *