І добры настрой не пакіне больш вас

Общество

У межах рэспубліканскай акцыі «Разам за Беларусь» прайшлі мерапрыемствы на Хойнікшчыне.

Самы маштабны канцэрт адбыўся 8 жніўня на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра культуры г. Хойнікі. Мерапрыемства сабрала людзей розных узростаў.  

Актывісты БРСМ праводзілі акцыю, павязваючы тэматычныя стужкі, старэйшае пакаленне атрымлівала асалоду ад канцэрту.

Дзеці бегалі з паветранымі шарыкамі і каталіся на машынках.

Сваіх прадстаўнікоў на мерапрыемства дэлегіравалі раённыя арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», РГА «Белая Русь», ФПБ.

Дарэчы, канцэрт атрымаўся цікавым: свае нумары прадставілі настаўнікі і вучні дзіцячай школы мастацтваў, самадзейныя артысты горада. Раўнадушных на пляцоўцы не было.

Фота Вольгі БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *