Чым сеяць?

Сельское хозяйство

План засыпкі насення азімых збожжавых культур пад ураджай 2010 года ў раёне складае 1983 тоны. Аднак па стану на 20 жніўня на праверку ў інспекцыю па насенняводству, каранціну і ахове раслін па Хойніцкаму раёну паступіла ўсяго 1116 тон насення, з якіх праверана 1006 тон. Кандыцыйным прызнана 719 тон, або 36 працэнтаў ад усёй паступіўшай на праверку колькасці насення.

За работу ў гэтым напрамку можна пахваліць толькі ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”, дзе план засыпкі выкананы на 100% і ўсе 123 тоны насення адпавядаюць неабходным пасяўным кандыцыям. 50 працэнтаў кандыцыйнага насення падрыхтавана ў КСУП “Судкова”. У астатніх жа гаспадарках ачыстка і падрыхтоўка насеннага матэрыялу азімых збожжавых культур вядзецца нізкімі тэмпамі. Асабліва сумная сітуацыя склалася ў “Велікаборскім”, дзе няма ніводнай тоны кандыцыйнага насення. Гэта стала вынікам выкарыстання ўстарэлай збожжаачышчальнай тэхнікі, якая часта выходзіць са строю і на якой цяжка дабіцца належнай якасці ачысткі.

Марудна і дрэнна вядзецца ачыстка насення і ў іншых гаспадарках раёна. Так, па наяўнасці шкоднай расліннасці не адпавядаюць пасяўным стандартам 30 тон насення ў агракамбінаце “Віць”, увесь гэты насенны матэрыял давядзецца чысціць нанава.

Па культурных прымесях некандыцыйным прызнана 28 тон насення з КСУП “Веляцін” і  20 тон – з эксбазы “Стралічава”.

Часу да пачатку азімай сяўбы (аптымальныя тэрміны ў нашым рэгіёне – з 10 па 25 верасня) засталося зусім нямнога. І чым будзем сеяць?


А. ЧЭКАН,
начальнік інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін па Хойніцкаму раёну.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *