Беларусь турыстычная: Гомельскі раён, комплекс «Ранча»

Беларусь турыстычная

А вы ведаеце, якая прыгожая наша краіна? Колькі ў ёй чароўных мясцін, цікавых пабудоў, гістарычных маёнткаў?

І не патрэбна ехаць у далёкія краіны, усё для добрага адпачынку ёсць у нас. Паверце. Я ў чарговы свой водпуск у гэтым упэўнілася.

Мы з мужам не любім сядзець на месцы, а калі выпадае такая магчымасць, то стараемся вандраваць. Асабліва па Беларусі. Так, пабывалі ў Несвіжскім і Мірскім замках, плануем наведаць Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу. Навошта чужыя прыгажосці, калі свае ёсць – вось яны, побач.

Яшчэ адно месца для адпачынку мы знайшлі непадалёку ад Гомеля. Гэта аграсядзіба «Ранча». За тры дні, што правялі там, адпачылі так, быццам былі як мінімум тыдзень. Гэта і прырода сапраўдная, і спевы птушак раніцай, і адсутнасць людзей (што, згадзіцеся, часам у наш бурны час вельмі неабходна), добрыя ўмовы для цікавага правядзення свайго вольнага часу.

Кожны з 18 домікаў аграсядзібы выкананы ў сваім стылі і называецца аднайменна як штаты ў ЗША. Мы жылі ў «Караліне». У доміку камін, што стварае ўтульную і рамантычную абстаноўку. Можна прывозіць ежу з сабой, а можна есці і ў рэстаране, дзе прадстаўлена кухня розных народаў і прафесійныя повары. Вельмі смачна, скажу я вам.

Многа цікавых месц, дзе можна праводзіць свой час. Пайграць у лазертаг або пейнтбол, пастраляць з лука і ружжа, пакарміць жывёлу ў міні-заапарку, парыбачыць, пакупацца, папарыцца ў бані, пакатацца на лашадзях (а зімой на санях).

Многа эмоцый і ўражанняў выклікаў вяровачны парк. Упершыню ў жыцці паспрабавала прайсці гэтую паласу перашкод. І перайшла. Адрэналін біў праз край. Аднак усім раю зведаць такія эмоцыі.

Пакаталіся на конях, палавілі рыбу, паспрабавалі свае сілы ў ціры. Кожны дзень быў заняты.

Вось такія моманты паказваюць, наколькі гэта здорава – наша прырода, наша радзіма, колькі тут прыгожага і цікавага. Вакол нас столькі добрага, а мы часта не звяртаем увагу. Таму раю вам у жыццёвай мітусні ўсё ж звяртаць увагу на прыроду і адпачываць.

Ганна СУДОМ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *